Падняць непад’ёмнае

Чаму «маманты прапаганды» сышлі ў нябыт. Галоўнай падзеяй тыдня, безумоўна, стала адстаўка «вяршыні» праўладных СМІ. Пасадаў пазбавіліся кіраўнік БТ Генадзь Давыдзька, чвэрцьстагоддзевы рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч і старшыня СТБ Юрый Казіятка. Фактычна — уся прапагандысцкая «вертыкаль». Неяк нават і сумна. Сышлі ў нябыт «маманты» беларускай прапаганды. Праўда, насамрэч, каб беларуская прапаганда нармальна працавала, рабіць гэта трэба было раней, і не так. Тое, што «маманты» зніклі — цалкам лагічна і ўпісваецца ў, так бы мовіць, «выжыванне відаў».