![]()
Сёньняшняя сытуацыя адрозьніваецца ад машэраўскай роўна тым, што здабылі самі людзі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х. Гэты пазл складаецца ў маёй галаве доўгія гады. Здаецца, яшчэ дэталь і ўсё ўстане на свае месцы. Але не, зьяўляецца новы фрагмэнт, і карціна робіцца яшчэ больш непрыгляднай. Хоць і больш зразумелай. Тое, што ў часы Машэрава ўсе беларускія гарадзкія школы перарабілі ў расейскія, вядомы факт. Але хто і чаму гэта рабіў? Днямі трапілася ў фэйсбуку згадка літаратара Сяргея Плескача:«Асабіста я схільны верыць Генадзю Бураўкіну. На свае вушы чуў, як славуты паэт расказваў пра прыём беларускіх літаратараў у Машэрава якраз з нагоды згаданых працэсаў.