Пяць фактаў пра БНР

25 сакавiка беларусы будуць адзначаць 100-годдзе абвяшчэння БНР. «Арт Сядзіба» сабрала пяць фактаў пра Беларускую Народную Рэспублiку. Што такое Дзень Волі?25 сакавіка 1918 года ў акупаваным немцамі Менску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (былы выканкам Усебеларускага з’езду) прыняла Трэцюю ўстаўную грамату, якой БНР абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Рада БНР аб’явіла, што Брэсцкая мірная дамова, падпісаная бальшавікамі і немцамі, страціла моц, таму заклікала перагледзець яе ўмовы. Немцы адказалі на Акт 25 сакавіка разгонам Рады БНР і Народнага Сакратарыяту, а пасля і іх забаронай.