«Генадзь Гарбук быў нібы народжаным для Купалаўскай сцэны»

Калегі і крытыкі ўспамінаюць выбiтнага актора. 7 лютага памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, які аддаў тэатру і кіно больш за 60 гадоў свайго жыцьця, зь іх 56 ён служыў у Купалаўскім тэатры. Генадзю Гарбуку было 83 гады, нагадвае «Радыё Свабода». Актора ўспамінаюць калегі і крытыкі. Пінігін: «Генадзь Гарбук у ролях Васіля і Чарнушкі — гэта цэлая эпоха тэатра»Мікалай Пінігін, мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатру, кажа, што сьмерць такога грандыёзнага, выдатнага артыста, Генадзя Міхайлавіча Гарбука, — гэта вялікая страта для ўсёй краіны, ня толькі для тэатра.