![]()
Нячыстае бальшавіцкае сумленьне перад БНР. Сто гадоў мусоляць, жуюць сваю жуйку з тэлеграмай Рады БНР кайзэру Вільгельму. Сто гадоў яна ў іх у якасьці «вещдока». Толькі што косьці не ламаюць больш, не зьнішчаюць у ГУЛАГу, не страляюць у патыліцу. Колькі можна, таварышы?! Вы ў які час жывяце? Зірніце за вакно: 2018 год!Гэтыя ўсе «чорныя шары», яны — з-за Крамлёўская сьцяны нібы. Бо сутнасьць іх — нячыстае бальшавіцкае сумленьне перад БНР. Хоць сёньня шпурляюць самі грамадзяне РБ, ужо без кіўка з Крамля ці з Лубянкі. Старых мэнтальных хваробаў ніяк ня зжыць! Само сабой: калі не лічыць іх хваробамі, калі ледзь не любіць.