Андрусь Горват: Я хачу жыць сярод творчых, свабодных людзей

Пісьменьнік расказаў пра Парыж, адчуваньне дому і «Даліну анёлаў». Пісьменьнік Андрусь Горват пагутарыў са «Свабодай» падчас прыезду ў Горадню на сустрэчу з чытачамі 3 лютага. Стаў вядомым, калі пакінуў МенскАндрусю Горвату 35 гадоў. Журналіст, пісьменьнік, былы дворнік Купалаўскага тэатру. Стаў вядомым пасьля таго, як зьехаў зь Менску на малую радзіму — палескую вёску Прудок. Жыцьцё ў Прудку Андрусь апісваў на сваёй старонцы ў Facebook. За аповедамі пра адбудову дзедавай хаты, муху Наташу, казу Цётку і кабачкі сачылі каля дзесяці тысяч чалавек.