Выйшла новая кніга прозы Ўладзімера Някляева

«На ўсякім сьвеце» cкладаецца з 11 апавяданьняў і 2 прыпавесьці. «На ўсякім сьвеце» — так называецца новая кніга прозы Ўладзімера Някляева. У ёй адзінаццаць апавяданьняў і дзьве прыпавесьці. Хаця падзел на гэтыя жанры даволі ўмоўны, асабліва, калі казаць пра такога літаратара як Уладзімер Някляеў, паведамляе «Радыё Свабода». Ён дэбютаваў вершамі і шырокае прызнаньне займеў за паэтычныя зборнікі. Але проза не адпускае Някляева ўжо ня першы год, а за раман «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» ён атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця. «Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» — напісаў Уладзімер Някляеў у адным з вершаў.