Вялікі патрыёт і змагар за незалежнасць

Тадэвуш Касцюшка атрамаў у ЗША узнагароды і пажыццёвую пенсію і зямлю, але ў 1784 годзе вярнуўся на Радзіму. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся ў 1746 годзе на тэрыторыі Беларусі ў небагатай сям’і Людвіка і Тэклі. Да сёння, нягледзячы на значную колькасць даследаванняў пра вялікага «ліцвіна», як ён сябе ідэнтыфікаваў, застаюцца спрэчкі наконт месца і даты яго нараджэння: фальварак Мерачоўшчына Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкі раён) або Сяхновічы Кобрынскага павета (цяпер Жабінаўскі раён); 30 лістапада 1745 або 4 лютага 1746 года.