![]()
Служба прайшла на беларускай мове. 4 лютага ў менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы была адпраўлена паніхіда за спачын душы вядомага беларускага дзеяча міжваеннай пары і замежжа, выбітнага навукоўца Барыса Кіта, перадае «Радыё Свабода». Барыс Кіт памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцьця. Пра гэта Свабодзе паведаміла ягоная жонка Тамара Казевіч . Па яе словах, апошнія дні мужу было вельмі кепска, дапякалі моцныя болі. «Ён ужо не хацеў жыць», — сказала яна. Разьвітацца і памаліцца за выбітнага беларуса сабраліся некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў інтэлігенцыі, было некалькі былых навучэнцаў Наваградзкай гімназіі, дзе Кіт у свой час працаваў настаўнікам матэматыкі.