![]()
Прыстойным людзям нельга удзельнічаць у пашырэнні прыкрага міфа, што нашы паэты самі сябе паздавалі. «Пасля адказу Мінадукацыі на мой адкрыты ліст з асаблівай агідай чытаю ад прыстойных людзей словы кшталту «яны там усе самі сябе паздавалі» ў дачыненні да беларускіх пісьменнікаў міжваеннага часу, — піша Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў Фэсбуку. Па-першае, не ўсе. Дакументальна вядома, што ані Адам Бабарэка, ані Уладзімір Дубоўка не пакінулі ніводнага сведчання, якое можна кваліфікаваць як данос. Невядома мне, каб каму-небудзь пашкодзіла хаця б слова, напісанае Феліксам Купцэвічам, Уладзімірам Жылкам, Васілём Шашалевічам.