Лукашэнка i кавуны

Дыктатар дае парады там, дзе трэба спачатку стаць тонкім адмыслоўцам. На працягу ўжо некалькіх гадоў у жніўні розныя дзяржаўныя СМІ паказваюць рэпартажы з cотак у Драздах, на якіх вырастаюць сапраўдныя вялікія і салодкія беларускія кавуны. Падаецца так, што дзяржаўная тэлевізія робіць Лукашэнку першапачаткоўцам і прыкладам у вырошчванні гэтай расліны ў Беларусі. Таксама, як і ў выпадку з многімі рознымі пачынаннямі Лукашэнка падаецца гледачу ў якасьці добрага адмыслоўца ў чарговай галіне. Адчуваецца, што да грамадства даносіцца ідэя аб тым, што бахчаводствам могуць і павінны заняцца сяльгаспрадпрыемствы.