![]()
Сьветлы чалавек, якога будзе не хапаць. Наша апошняя гутарка з Барысам Кітом зацягнулася на тры гадзіны: спачатку я запісаў інтэрвію зь ім на відэа, а потым яшчэ на дыктафон — ягоныя ўспаміны пра тое, як 100 гадоў таму ён памарозіў ногі на Лютаўскай рэвалюцыі ў Петраградзе, ягоныя пажаданьні маладым пакаленьням беларусаў. Я бачыў, што Барыс Кіт ужо стаміўся гутарыць, і казаў яму, што хіба ўжо пайду, як толькі ён скажа. Але разьвітвацца яму не хацелася — мы даўно, з 1995 году, сябравалі, я тэлефанаваў яму, пісаў лісты, мы сустракаліся ў Франкфурце-на-Майне, а адзін раз у Варшаве.