Славамір Адамовіч: Мяч на полі ўладаў

Адзіны карысны для ўладаў варыянт – пагадзіцца на прапанаваны аргкамітэтатм план па святкаванні 100-годдзя БНР. Паэт і грамадскі дзеяч Славамір Адамовіч распавядае «Радыё Рацыя» пра тое, чаму не варта палітызаваць акцыі па святкаванні 100-годдзя БНР. - Я абсалютна згодны з тымі, хто кажа, што не варта пераўтвараць свята ў палітычную акцыю. Гэта пазіцыя моцных – прапанаваць уладам годны сцэнар. Аргкамітэт па святкаванні падзеі кінуў мяч на поле ўладаў, і зараз ён знаходзіцца там. Іншая справа, куды самі чыноўнікі адпасуюць той мяч. Але, як мне падаецца, тут адзіны карысны для ўладаў варыянт – гэта пагадзіцца на прапанаваны план мерапрыемстваў і маршрут.