![]()
Напярэдадні дня народзінаў кіраўніка паўстання на Дамініканскіх мурах з’явіліся кветкі і бел-чырвона белыя стужкі. 1 лютага, напярэдадні дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, з’явіліся кветкі і бел-чырвона белыя стужкі на Дамініканскіх мурах – каля мемарыяльнай шыльды, прысвечанай кіраўніку паўстання, паведамляе «Радыё Рацыя». У гэтым кляшторным будынку Кастусь Каліноўскі знаходзіўся падчас следства і перад смяротным пакараннем. Кветкі і стужкі прынеслі беларусы.