Валянціна Гарцуева: Маці мяне натхняла, а бацька даваў практычныя парады

Прыма Купалаўскага тэатра падзялілася прафесійнымі і асабістымі планамі. Прыма Купалаўскага тэатра Валянціна Гарцуева ўжо на працягу дзесяцігоддзя іграе вядучыя ролі ў спектаклях, а таксама знялася ў дзясятках фільмаў. У інтэрвю газеце «Звязда» актрыса расказала, як знакамітае прозвішча можа ўскладніць жыццё, а таксама падзялілася прафесійнымі і асабістымі планамі. Фота з сайта zviazda. by — Валянціна, сёння, напэўна, не ўсе гледачы ў тэатры ведаюць, што вы — прадстаўніца адной з самых знакамітых тэатральных дынастый…— Свайго прадзеда, Глеба Паўлавіча Глебава, які стаў акцёрам Купалаўскага тэатра ў 20-х гадах мінулага стагоддзя, я ведаю толькі па аповедах, кнігах, відэаспектаклях.