Фінансавы крызіс вакол «Белсату» ўрэгуляваны: канал атрымае ад польскага МЗС 4,8 мільёна эўра

Дырэктарка тэлеканалу заявіла, што грошай мае хапіць на год працы. Тэлеканал «Белсат» атрымае на дзейнасьць у 2018 годзе 20 млн злотых (каля 4,8 млн эўра) з мэтавых датацыяў Міністэрства замежных справаў Польшчы, перадае «Радыё Свабода». Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўска-Гузы на сустрэчы з журналістамі заявіла, што ««Белсат» выжыве» — грошай мае хапіць на год працы. У будучыні не выключаецца, што «Белсат» будзе фінансавацца МЗС на пастаяннай аснове. Дырэктар польскай тэлевізіі TVP Яцэк Курскі заявіў, што датацыі МЗС — гэта «сыгнал, што нешта зьмянілася ў польскай палітыцы».