![]()
Вера ў палоне чужой палітыкі. Падчас дыскусіі пра
РПЦ у Беларусі я назваў мітрапаліта Паўла ягоным пашпартным іменем — Георгі Васілевіч Панамароў. Суразмоўца зрабіў заўвагу, маўляў, «гэта непавага да эпіскапа, да царквы, да нашых суайчыньнікаў, якія да гэтай царквы належаць». Я сьвецкі чалавек, які жыве ў сьвецкай краіне. Я лічу, што за словам «абраза» ў кантэксьце дыскусіі стаяць канкрэтныя сэнсы: лаянка, высьмейваньне рэлігіі і рэлігійных пачуцьцяў. А нэўтральнасьць ня ёсьць абразай. Імя ў пашпарце —нэўтральнасьць. Для мяне БПЦ/РПЦ — гэта беларуская юрыдычная асоба.