![]()
Блякаваньне сайту стала халодным душам для ўсіх, хто быў паверыў у мяккую эвалюцыю рэжыму. Беларускі грамадзкі актывiст i журналіст Францішак Вячорка пракаментаваў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» блакіроўку «Хартыі». «Блякаваньне Сharter97. org стала халодным душам для ўсіх, хто быў паверыў у мяккую эвалюцыю рэжыму. І я ня веру ў тэорыю клянавай барацьбы, маўляў, злыя сілавікі помсьцяць харошаму Макею. Узьнікае фальшывае уражаньне нейкага суперніцтва і канкурэнцыі ўнутры рэжыму. Што б насамрэч ні адбывалася ў элітах, апошняе слова заўжды застаецца за Лукашэнкам.