Мітрапаліт Павел уніятам: «У вас свой Бог»

З такой заявай праваслаўны мітрапаліт менскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі выступiў на тэлеканале «Союз». У праваслаўных і ўніятаў розны Бог. Пра гэта заявіў праваслаўны мітрапаліт менскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел, адказваючы на пытаньні гомельскіх вернікаў у перадачы «Гутаркі з мітрапалітам Паўлам», якая выйшла 27 студзеня на тэлеканале «Союз». Відэа гутаркі прыводзіць партал «Царква», а на гэтае выказваньні мітрапаліта зьвярнуў увагу хрысьціянскі інфармацыйны партал krynica. info. У лістападзе 2017 году па тэлеканале «Беларусь 1» выйшаў сюжэт пра касьцёл ў вёсцы Бярозаўка Віцебскай вобласці, у які мясцовы каталіцкі сьвятар Марэк Пасют запрашае і праваслаўных вяскоўцаў, бо найбліжэйшая царква знаходзіцца за 10 кіламетраў ад вёскі.