У Купалаўскім тэатры паставілі «Рэвізора» на трасянцы

Героi Гогаля размаўляюць на мове «Сашы і Сірожы». 27 — 28 студзеня ў Купалаўскім тэатры адбудзецца прэм’ера спэктаклю «Рэвізор» Мікалая Гогаля ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Марыя Пушкіна зрабіла арыгінальны пераклад Гогаля на «трасянку». Упершыню ў гісторыі тэатру замест генэральнага прагону спэктаклю за дзень да прэм’еры зладзілі закрыты перадпаказ — запрасілі партнэраў, журналістаў, дзеячаў культуры, крытыкаў, паведамяе «Радыё Свабода». У тэатральнай залі былі заўважаны літаратары Ўладзімер Арлоў, Андрэй Хадановіч, Уладзімер Сьцяпан, музыка Алесь Камоцкі.