Ніна Багінская патрабуе вярнуць ёй дзевяціметровы бел-чырвона-белы сцяг

Нязломная актывicтка працягвае сваю барацьбу. Грамадская актывістка Ніна Багінская распавяла “Народнай Волі”, як яе абрабавалі ў верасні. — Спецыяльна да акцыі 8 верасня, якая была прысвечана Дню вайсковай славы, я пашыла 9-метровы бел-чырвона-белы сцяг, — кажа Ніна Багінская. — Натуральна, і сама была на мерапрыемстве. Пасля заканчэння акцыі маладыя людзі, якія неслі палотнішча, аддалі яго мне. Я згарнула сцяг, паклала ў сумку і пайшла да сястры. І тут у раёне плошчы Якуба Коласа да мяне падыйшлі два чалавекі ў цывільным. Яны не паказалі дакументы, але прад’явілі прэтэнзіі да мяне — маўляў, пераходзіла вуліцу не ў тым месцы.