З Міхалам Анемпадыставым развіталіся пад «Простыя словы»

На грамадзянскую паніхіду прыйшлі сотні людзей. З паэтам і мастаком Міхалам Анемпадыставым развітваліся ў Мінску пад «Простыя словы» — пяшчотную песню на яго вершы. Культурны дзеяч памёр 24 студзеня ад інсульту. На грамадзянскую паніхіду прыйшлі сотні людзей, піша tut. by. Сёння ў Мінску развітваліся з Міхалам Анемпадыставым, аўтарам вядомай пяшчотнай песні «Простыя словы». Культурная прастора «ОК-16», што на вуліцы Кастрычніцкая ў Мінску, на некалькі гадзін ператварылася ў залу, дзе можна было апошні раз пабачыць паэта і мастака. Сюды прыйшлі каля трох соцен людзей, сярод якіх можна было пабачыць беларускіх паэтаў, мастакоў, дызайнераў, спевакоў, філосафаў.