![]()
Колькі асабістых гісторый у памяць пра Міхала Анемпадыстава. Юнаком з кожнай сваёй вандроўкі ў Менск я стараўся прывезці штосьці, што не мог знайсці ў Навагрудку, дзе вучыўся ў канцы 1990-х. Газеты, якіх не было ў шапіках, касеты з «нашай» музыкай, значкі, каляндарыкі і паштоўкі. Тыя паштоўкі я дасылаў сябрам і сяброўкам па ліставанні, з якімі пазнаёміўся праз «Нашу Ніву» і «Музыкальную газету». Але была адна віншаванка, якую я без доўгіх роздумаў даслаў дзядзьку ў Гродна. Гэта была калядная паштоўка: чорнае неба, пад ім Дзед Мароз з чырвоным носам і мяхом падарункаў.