![]()
Выбітнага музыкі не стала 24 студзеня. Валер Шыла нарадзіўся 10 студзеня 1970 года ў Баранавічах. Вучыўся ў СШ №5. У 1994 годзе скончыў РАМ імя Гнесіных. Пасля працягнуў адукацыю ў Германіі. Працаваў выкладчыкам у гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску. Яго вучні пазней паступалі ў ВНУ Масквы і Санкт-Пецярбурга. Апошнія годы Валер Шыла змагаўся з ракам, перанёс некалькі аперацый. Выкладаў у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы, паведамляе intex-press. by. Валер Шыла падтрымліваў беларускае адраджэнне. Выступаў на разнастайных імпрэзах Таварыства беларускай мовы ім.