Оперная спявачка Надзея Кучар: Калі пытаюць пра Беларусь, то я спяваю «Купалінку»

Выступы зоркі сусьветнай опэры зь Беларусі выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэневе і Сант’яга. Зорка сусьветнай опэры зь Беларусі, якая атрымала тытул «Сьпявачкі сьвету» у конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, Надзея Кучар стала госьцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна. Пра гэта піша tuzinfm. by. Для акадэмічнага вакаліста перамога на BBC Cardiff Singer of the World, як для літаратара– атрыманьне Нобелеўскай прэміі. Надзея была прызнаная найлепшай на конкурсе ў Кардыфе ў 2015-м годзе. Да гэтага трыюмфу яна ўжо выступае ў Парыскай опэры, ёй акампануе Лёнданскі сымфанічны аркестар, а ейныя сьпевы выдае лэйбл Sony.