![]()
Беларус армянскага паходжаньня стаў вядомым на ўсю краіну падчас Чарнобыльскага шляху 1996 году. У горадзе Скідзелі Горадзенскага раёну на 76-м годзе жыцьця ад інсульту памёр Рыгор Фарманян, актыўны сябра Беларускага народнага фронту ў 90-я гады мінулага стагодзьдзя. Беларус армянскага паходжаньня стаў вядомым на ўсю краіну падчас Чарнобыльскага шляху 26 красавіка 1996 году. З акрываўленай галавой і бела-чырвона-белым сьцягам у руках ён зьявіўся тады на старонках ня толькі беларускіх, але і многіх сусьветных СМІ падчас сутыкненьняў дэманстрантаў зь міліцыяй у часе акцый «Менскай вясны» 1996 году, пiша «Радыё Свабода».