Культавы амэрыканец Чарльз Букоўскi выйшаў па-беларуску

Ягоная кніга вершаў, пераствораных па-беларуску, шмат у чым аўтабіяграфічная. Вершы. Віно. Размовы пра жыцьцё і літаратуру. Менавіта ў такім фармаце задуманая прэзэнтацыя першай кнігі Чарльза Букоўскага па-беларуску «Сьвятло, і паветра, і месца, і час». Яна выйшла ў выдавецтве «Харвест» напрыканцы мінулага году, а прэзэнтавацца будзе 24 студзеня ў кнігарні «Логвінаў», паведамляе «Радыё Свабода». Фарматам імпрэзы арганізатары хочуць акцэнтаваць рысы неардынарнай асобы аўтара і яго творчасьці. Клясычная музыка, адзінота, алькагалізм, вар’яцтва, жанчыны, сэкс, каханьне і скокі — усё гэта Чарльз Букоўскі, культавы амэрыканскі паэт і празаік ХХ стагодзьдзя.