![]()
Скарына бліскуча спалучыў у творчасці традыцыі візантыйскага Усходу і лацінскага Захаду. Францішак Скарынa нарадзіўся ў сямі купца ў старажытным Полацку. Адтуль у 1504 г. ён выправіўся па навуку ў Кракаўскі ўніверсітэт, філасофскі факультэт якога скончыў з ступенню бакалаўра. Пазней Скарына стаў доктарам «вольных навук» (філасофіі), а ў 1512 г. зявіўся ў Падуанскім універсітэце - самым аўтарытэтным у тагачаснай Еўропе. Бліскуча вытрымаўшы там экзамены, ён першы сярод усходніх славянаў атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны (якую, напэўна, вывучаў раней у Капенгагене).