![]()
А можа са ўсёй сельскай гаспадаркай і эканомікай. Як шырока вядома, нашая краіна Беларусь у замежнікаў асацыюецца з бульбай, а саміх беларусаў называюць бульбашамі. Відавочна, што гэта не з дарма. У некаторыя гады па валавому збору мы трапляем у дзесятку сярод усіх краін свету, а па вытворчасці і спажыванні на душу насельніцтва знаходзімся ў лідэрах. Ёсьць тут нагода для гонару, ці ўсё ж такі не зусім? Давайце разбярэмся. Па-першае, вядома, што высокія паказчыкі спажывання бульбы на душу насельніцтва характэрны для бедных краінаў з невысокім узроўнем жыцця.