Пасольства Вялікабрытаніі ўзнавіла ў менскай Асмалоўцы легендарнае фота The Beatles

Сёння ў свеце адзначаецца Сусветны дзень The Beatles. Супрацоўнікі амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі на чале з паслом Фіёнай Гіб (на здымку яна крайняя справа) узялі ўдзел у рэканструкцыі знакамітага фота The Beatles, паведамляе Еўрарадыё. Зроблена гэта было 16 студзеня, у дзень, калі 60 гадоў таму ў Ліверпулі адкрылі Cavern Club. Менавіта ў ім амаль 200 разоў выступаў знакаміты гурт. Фото: thebeatles. com