![]()
Ня можа быць некалькі праўдаў і ня можа быць некалькі сьцягоў. Гады тры таму заехаў да нас на выезд «Ваяра» хлапак год трыццаці, які прыцягнуў да сябе ўвагу тым, што ў ягонай машыне ці не на паўлабавіка вісеў чырвона-зялёны сьцяжок. Мы трошку пажартавалі з гэтага, але тэму не разьвівалі – галоўнае ня сьцяг, а тое, у якім накірунку ты рухаешся. У гэтага накірунак быў правільны– з чырона-зялёным ён прыйшоў да бел-чырвона-белых. Увечары за кацялком кашы з хлапаком, назавем яго Артурам, мы разгаварыліся – апынулася, што ён дзейсны АМАПавец. Усе, зразумела, зьдзівіліся: «Як так, ці ня будзе праблемаў?! – Ды якія праблемы, – адказаў той, – у вас адны погляды, у мяне іншыя, але мы будзем разам, калі на Беларусь нехта сунецца з Захаду ці Ўсходу».