![]()
Старшыня Рады БНР звярнулася да беларусаў напярэдадні юбілею 25 сакавіка. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў напярэдадні 100-гадовага юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі, які будзе адзначацца 25 сакавіка 2018 году:«Дарагія мае суродзічы ў Беларусі і ў сьвеце!Віншую Вас з Новым 2018 годам і жадаю, каб гэты вялікі наш юбілей – 100-годзьдзе абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — быў для ўсіх нас пасьпяховым і шчасьлівым. У 2017 годзе Канада сьвяткавала свае стопяцідзесятыя ўгодкі. І як прыемна было бачыць, што ня толькі ўлады, але і кожны горад, кожнае мястэчка, кожная вёска адзначалі гэты юбілей.