Цяжкае пахмелле

Свята са шчодрымі застоллямі адгуло, але праблемы, якія нас клапоцяць, засталіся. На навагодняе свята, як было неаднойчы, Беларусь засталася без снегу і лёгкага марозіку. Гэта крыху сапсавала настрой, бо мы да іх прызвычаены, яны бадзёраць і радуюць. У астатнім усё прайшло традыцыйна, у кватэрах і дамах родныя, блізкія людзі абмяняліся сардэчнымі віншаваннямі і пажаданнямі. Свята са шчодрымі застоллямі адгуло, але праблемы, якія нас клапоцяць, засталіся. Нікуды не сышлі абставіны, у якіх мы жывем. Чалавек, апраўдваючы ўласныя паводзіны, часта кажа: «Такі быў час! Я нічога не мог зрабіць…» Тады атрымліваецца, што толькі пад прымусам абставін нехта няшчадна эксплуатуе, паклёпнічае, піша даносы, шукае ворагаў, катуе і расстрэльвае.