![]()
10 сьнежня ў рэдакцыі газэты «Звязда» адбыўся круглы стол «1918-ы для нашай дзяржаўнасьці: набыткі і страты». Як напісаў у «Фэйсбуку» старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, якога запрасілі на круглы стол, «рыхтуючыся да ўдзелу ў пасяджэньні, я меркаваў, што ў час круглага стала будуць гучаць розныя думкі і адносіны наконт падзеяў 1918 году ў Беларусі, зьвязаных з абвяшчэньнем БНР. Але хачу сказаць, што ўсімі ўдзельнікамі была адзначана велізарнае значэньне БНР у гісторыі беларускай дзяржаўнасьці і што нельга празь гістарычныя супярэчнасьці даваць козыр тым сілам, якія хочуць падарваць нашае нацыянальнае адзінства», перадае svaboda.