![]()
Гісторыя беларускага крэатыўнага супраціву. «Радыё Свабода» сабрала 11 моцных палітычных пэрформансаў, што ладзіліся ў Беларусі ў апошнія 20 гадоў. Журналісты ў турэмных робах, зашыты рот паэта Славаміра Адамовіча, труна ў тралейбусе, лялькі ў горадзе, цацачны плюшавы дэсант, маўклівыя пратэсты пад аплядысмэнты на плошчах — падрабязнасьці ніжэй. 1. Няўлоўны Мірон У 1995 годзе ў Беларусі зьявіўся легендарны «Мірон»: на коміне мясцовай кацельні ў Лёзьне быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг. З тае пары нацыянальныя сьцягі ў цяжкадаступных месцах — на будынках, мастах, лініях электраперадач — пачалі зьяўляцца рэгулярна.