![]()
Ільля Шэўчык вырашыў «абкатаць» беларускі рок-н-рол на кітайскіх слухачах. Гітарыст першага складу гурту «Крама» Ільля Шэўчык, які апошнія 15 гадоў жыве і працуе ў Кітаі, спрычыніўся да экспансіі беларускага року ў Паднябесную, паведамляе «Радыё Свабода». На пачатку 2018 году завершаны запіс і зьвядзеньне крамаўскага гіта «Выпі са мной да дна» па-кітайску. З адаптацыяй песьні дапамагалі музыкі Ксяо Яо (XIAO YAO) і Джэйсан (JASON). Зь першым Шэўчык жыве ў адным горадзе недалёка ад Ганконгу, другі — з вострава Хайнань. Кампазыцыю адправілі на атрыманьне патэнту, пасьля гэтага яе можна будзе выконваць на канцэртах.