Каліноўскі як папярэднік БНР

Заснавальнікі незалежнай беларускай дзяржавы ў 1918 годзе адчувалі сваю пераемнасць з правадыром паўстання. Уступнае слова Заступніка Старшыні Рады БНР і Старшыні Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі Мікалая Пачкаева на міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай Паўстаньню 1863-1864 гг. , якая адбылася ў Лёндане ў 2014 годзе, надрукаваў сайт radabnr. org:«Падтрымка навуковай канфэрэнцыі ў Лёндане, прысьвечанай ролі К. Каліноўскага ў нацыятворчым працэсе Беларусі, сталася адной з найважнейшых справаў Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі апошняга часу.