![]()
У памяці не сцерліся тыя часы, калі Шклоў, дзякуючы яўрэям, лічыўся выбітным горадам. Яўрэі з’явіліся на Беларусі яшчэ ў Х—ХІ стагоддзях. Але першая маштабная міграцыйная хваля яўрэяў на тэрыторыю Беларусі назіралася ў другой палове ХIV– пачатку XV стагоддзяў з Германіі, Польшчы і Украіны. Перасяляюцца цэлыя яўрэйскія грамады, якія пераносяць у новую старонку свае капіталы, векавыя звычаі да гандлёвай дзейнасці, свой кагальны лад, нямецка-яўрэйскую гутарку, рэлігійныя традыцыі i сістэму талмудычнага выхавання. Яўрэйскія жыхары з’явіліся ў Шклове прыкладна ў першай палове XVII стагоддзя.