Стэфан Эрыксан: Як можна не любiць Беларусь?

Былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі распавёў аб сваiм вiзiце ў нашую краiну. «Пачынаецца апошнi дзень кароткага прыватнага вiзiта ў Беларусь, дзе я не быў з червеня 2012 года. Вельмi шмат станоўчых эмоцыi й уражэнняў ад сустрэч з блiзкiмi людзмi й месцамi, з якiмi ўсё-такi звязаныя семь гадоў жыцця. Паспеў пашпацыраваць трохi па родным кварталам у цэнтры Менска, дзе бачна, што нейкае нармальнае гарадское асяроддзе фармiруецца. Адчуваецца iстарычнае серца горада, якi як мае быць напаўняецца жыццём. Мабыць не ўсё iдэальна, але мне ў цэлым спадабалася. Мяне канешне парадавала таксама, як мне паказалася, яўна павышаная прысутнасць беларускай мовы ў горадзе.