![]()
Незабыўныя моманты ночы з 24 на 25 сакавіка 1918 году. Сайт pawet. net надрукаваў успаміны Кастуся Езавітава аб тым як 25 сакавіка 1918 году прымалі Трэцюю ўстаўную грамату аб незалежнасці БНР:«У ноч з 24-га на 25-е сакавіка 1918 года, у Менску, пасля доўгіх абгавораў і спрэчак, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесціла незалежнасць Беларусі ад Расеі і выдала з гэтага поваду «Трэцюю Устаўную Грамату» да жыхарства Беларусі. Памеры і характар нашага часоліса не даюць нам магчымасці падрабязней спыніцца на гісторыі гэтага акту, а таму мы абмяжуемся толькі галоўнымі фактамі і этапамі, падрыхтаваўшымі гэты гістарычны акт.