![]()
Як беларускі народ пачуўся гэтак моцным, што парваў апошнія путы сваёй даўнейшай залежнасьці. Сайт pawet. net надрукаваў артыкул выбітнага дзеяча беларускага Адраджэння Аркадзя Смоліча, напісаны ў трэцюю надавіну абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка 1921 году:«Цудоўная вясна была тры гады таму назад. Першы раз дачакалася цэнтральная Беларусь, што з яе абшараў зьляцелі ланцугі маскоўскага панаваньня і, хоць трапіла яна адразу-ж у новыя путы, ды былі гэта путы толькі на целе яе. . . Дух-жа застаўся вольны. І пасьля вякоў заняпаду начала ўваскрасаць Беларусь.