«Сёння час не просты, але нам ёсць у каго шукаць дапамогі і заступніцтва»

Архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій звярнуўся да вернікаў з Калядным пасланнем. З нагоды Свята Раства Хрыстовага «Радыё Рацыя» атрымала пастырскае пасланне Высокапраасвяшчэннага Арцемія, архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага. Праваслаўны ўладыка кажа, што гэта не свята адзіноты. Бог напаўняе кожнае імгненне Сваёй прысутнасцю. Кажа уладыка Арцемій:- Дарагія браты і сёстры! Нараджэнне Хрыстова – гэта свята радасці, святло якога асаблівым чынам адлюстроўваецца ў нашых сэрцах. Сказана ў слове Божым: Чыстыя сэрцам Бога ўбачаць.