«Хронікі Нарніі» прэзэнтавалі па-беларуску ў кіно і кнізе

У Менску прайшоў першы паказ кінастужкі «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб» на беларускай мове. Падзея адбылася ў рамках праекту «Беларускія ўікэнды». Домам старога прафэсара Кёрка і месцам, адкуль адкрываецца праход у чароўную краіну Нарнію, на адзін вечар стаў Лошыцкі маёнтак, паведамляе «Радыё Свабода». «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» стаў восьмым фільмам, які выйшаў на вялікія экраны Менску ў прафэсійнай беларускай агучцы пры падтрымцы кампаніі Velcom. Раней у пракаце былі «Таямніца Келза», «Кніга Ілая», «Пакуль ногі носяць», «Маленькі прынц», «Шторм», «Форэст Гамп» і «Жонка наглядчыка заапарку».