![]()
Імя генерала Захаранкі ўпершыню прагучала на ўсю краіну 14 снежня 1993 года. Былому міністру ўнутраных спраў Юрыю Мікалаевічу Захаранку 4 студзеня 2018 года споўнілася б 66 гадоў. Ён паверыў Лукашэнку, марыў пра прававую дзяржаву і перамогу над злачыннасцю, а яго загадкавае знікненне з’яўляецца адной з трагічных старонак найноўшай гісторыі БеларусіІмя Захаранкі ўпершыню прагучала на ўсю краіну 14 снежня 1993 года ў выніковым дакладзе дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання, старшыні часовай камісіі парламента па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур пры рэспубліканскіх і мясцовых органах улады і кіравання Аляксандра Лукашэнкі.