![]()
Рэпутацыя Беларусі ў сьвеце, скажам адкрыта, вельмі дрэнная. Прыемна, што 2018 год пачаўся з добрых навінаў зь Беларусі: у «палаце прадстаўнікоў» прагучала прапанова ўвесьці «Пасьведчаньне суайчыньніка» для выхадцаў зь Беларусі і іхных нашчадкаў. «Дэпутат» Варанецкі, якога па гэтай тэме цытуюць СМІ, кажа, быццам гэта не павінна быць аналягам «Карты паляка». А чым тады? Тое, што пасьведчаньне змогуць атрымліваць ня толькі этнічныя беларусы, але і нашчадкі беларускіх габрэяў, беларускіх палякаў і іншых выхадцаў зь Беларусі — гэта выдатны прагрэсіўны крок, які не супярэчыць сутнасьці гэткага дакумэнту.