![]()
Дастаткова зрабіць вельмі нескладаныя крокі. «Радыё Свабода» сабрала некалькі простых прапановаў, якім чынам можна падтрымаць беларускую мову і пашырыць сфэру яе ўжытку:Размаўляй па-беларуску. Рабі гэта ў грамадзкіх месцах, на імпрэзах, з прадавачкамі ў крамах і з сваякамі. Мовы ня трэба саромецца. Выбірай беларускую мову ў сваіх гаджэтах, на сайтах, у банкаматах, у паслугах мабільных апэратараў, Google. Калі сэрвіс прапануе беларускую — рабі выбар на яе карысьць. Пішы па-беларуску. Сваё імя ў сацыяльных сетках, статусы, лісты і паведамленьні.