![]()
Беларускi паэт марыць выступіць з планаваным вершам у сотую гадавіну паклікання да жыцця БНР. Вядомы беларускі паэт, публіцыст і перакладчык з Падляшша Віктар Швед павіншаваў слухачоў Радыё Рацыя з Новым годам:- Я ўжо чалавек часовы: пражыў дзянёк і дзякуй Богу. 25 сакавіка 2008 года мы ў Беластоку святкавалі 90-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Тады я выступаў з вершам, у якім напрыканцы я сказаў: Я веру, усенародным будзе святам Дзень 25 сакавіка. Я мару пра тое, каб усявышні дазволіў мне дажыць да гэтай гадавіны, 25 сакавіка 2018 года, і каб я мог выступіць з планаваным вершам у сотую гадавіну паклікання да жыцця БНР.