Актывiсты ушанавалi беларускiх патрыётаў у Курапатах

Акцыя завяршылася малітвай «Ойча наш» i выкананьнем гімна «Магутны Божа». 29 сьнежня ў Курапатах адбылося апошняе ў гэтым годзе сумнага юбілею вялікага тэрору 1937 года ўшанаваньне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў – акцыя, якую ладзіць Рух Салідарнасьці “Разам” ужо больш за дзесяць гадоў, паведамляе грамадскi актывicт i бард Змiцер Захарэвiч. Пачынаючы мерапрыемства на Курапацкай Гальгофе, першы старшыня Руху Вячаслаў Сіўчык у сваёй прамове яшчэ раз адзначыў, што гэтыя акцыі будуць абывацца штомесяц 29 чысла да таго часу, пакуль у беларускім календары ня зьявіцца Дзень ушанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.