![]()
Аэрапорт «Мінск» - гэта аблічча краіны. «Нягледзячы на некалькі зваротаў грамадзян, кіраўніцтва РУП «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» па-ранейшаму адмаўляецца ўжываць дзяржаўную беларускую мову на інфармацыйных шыльдах і ў раскладзе рэйсаў», — гаворыцца ў петыцыі, што запушчаная на сайце Petitions. by. «Нацыянальны аэрапорт «Мінск» з’яўляецца галоўнай паветранай брамай Рэспублікі Беларусь. Гэта знакавае месца, якое сустракае і праважае ў дарогу грамадзян Беларусі, па якім многія замежнікі робяць сваё першае ўражанне аб нашай краіне і яе культуры, — пішуць у петыцыі.