«Хіба мы не людзі?!»

Некалі з’явіцца на зямлі беларускай цудоўная легенда. Вось такая. . . Жыў добры народ на сваіх землях, прыгожых, з узлесками и гушчарамі, сцюдзёнымі азёрамі, чысцюлькімі рачулкамі, мурожнымі лугамі, сонейкам и хмарамі, з празрыстымі дожджыкамі. Жылі людзі па-людску, з суседзямі не сварыліся, а калі хто з чужынцаў, няхай сабе і суседзкіх, пачынаў нахабнічаць, маглі добра даць у пысу, не тое каб ад злосці, а па справядлівасці. А моцна патузіўшы нахабнікаў, маглі потым і пашкадаваць, прытуліць да сябе і сказаць:- Ну чаго ты, небарака, чаго ты палез? Нельга так, у нас тут іншыя законы, добрыя і справядлівыя.